На той жа відэа-касеце, што і вечар памяці Ўладзіміра Клішэвіча, захавалася яшчэ адно відэа - выступ Марыі Сцяпанаўны на святкаванні юбілею роднай сярэдняй школы ў в. Заўшыцы. Зараз яно выкладзенае на youtube з субтытрамі, без іх будзе складана зразумець усё https://www.youtube.com/watch?v=F84M91CBhzg На момант выступу прайшло 35 гадоў з сканчэння Марыей Сцяпанаўнай гэтае школы. 18.12.1999, в. Заўшыцы, Заўшыцкая сярэдняя школа-сад (https://zavshici.schools.by​) На гэтым выступу Марыя Сцяпанаўна называе свае дзявочае прозвішча, таксама чытае ўвогуле свой першы верш, напісаны яшчэ падчас навучаньння ў гэтай школе, і канешне ж, яны чытае верш Дзіўны сон. Гэтае відэа перадае высакародны дух Марыі Сцяпанаўны. Яны трымае адказ за сваё жыццё перад іншымі людзьмі, яна на сваёй малой радзіме, і яе выступ можна зразумець, як споведзь, асабліва калі ўчытацца ў словы вершу Дзіўны сон. На відэа бачна, што вельмі-вельмі розныя людзі сабраліся на святкаваньнне.. Думаецца, што патрэбна вялікая часціня і любоў да людзей, каб вось так выступіць у сваёй роднай школе праз 35 гадоў! Дзіўны сон Урэзаўся ў памяць дзіўны сон: Святлее паступова небасхіл, Абраз вялікі. У акладзе Ён - Нябесны Творца, Уладар стыхій. Аклад у пазалоце, і ўбор Ісуса ў мяккім бляску залатым, З вачэй праменіцца нібы дакор, Ні то пяшчоты блік у іх застыў. З усмешкай мяккай на мяне глядзіць, Штось шэпча ціха вуснамі Ўладар, А побач з ім вялікі крыж ірдзіць. Святлее і яснее Бога твар. Дастаць абраз той хочацца рукой. Цягнуся што ёсць сілы да яго. На сэрцы - слодыч, у душы спакой. Нібы ўжо дасягнула я ўсяго. О цуд вялікі! Боская рука Анёлачка спускае да мяне: Пяшчотны тварык, тонкая смуга Паркалю белым-белага, бы снег. Ружова-аксамітнай ножкай ён У грудзі упінаецца мае, І смех, бы пераліўна-срэбны звон, Дзіцячы, шчыры, радуе мяне. ... Сон абарваўся. Адчуваю я Анёлка - сына Боскага - цяпло, Яго прысутнасць - спевы салаў'я, А ў кватэры воч яго святло. Такі вось мне прысніўся дзіўны сон. Які ў ім захаваны сімвал-сэнс? Задумацца зноў мусіш над жыццём, Адрынуць непатрэбных думак прэс. Багаславенне, пэўна, Госпадзь шле У справах на карысць маёй зямлі І заклінае берагчы мяне Усходы праўды на жыцця раллі. === Хутка развітаюся са школай… Хутка развітаюся са школай... Пакіну наш вясёлы, шумны клас. Прайду па ціхай вуліцы вясковай Апошні раз, сябры, апошні раз. Не, не апошні - я сюды вярнуся! Да школы з хваляваннем падыйду, Да сцен яе цагляных дакрануся, На ганак невысокі ўзыйду. Адчыню дзверы ў калідор вузенькі, І ў клас наш невялікі ўвайду - Успомню, як была калісь маленькай, За партай сваёй крышку пасяджу. *** І веру я, што будзе гэта, будзе! Бо ў школу я яшчэ не раз прыйду. 01:24​ Пачатак выступу Марыі Сцяпанаўны 01:50​ Марыя Сцяпанаўна называе дзявочае прозвішча - Дудак 03:15​ 1863, 1974 - знакавыя гады гэтае школы. Думаецца, што Марыю Сцяпанаўну натхняў год 1863. 3:32​ Марыя Сцяпанаўна чытае свой першы верш, які быў прысвечаны школе 6:04​ Марыя Сцяпанаўна чытае свой верш Дзіўны сон