Сябры, вельмі ўзрушаны - выпускаю з гуртом ХараЧакра сёння другі студыйны альбом "Б'ецца сэрца", 2 старонкі, 18 песен, 100 хвілін музыкі. Буду ўдзячны за рэпосты і фідбэк!
Пры стварэнні вокладкі альбома, з дазволу аўтара, мы выкарыстоўвалі карціну “Guernika” аўтарства нідэрландскага мастака Steven Mei. Гэтая карціна з'яўляецца рэплікай знакамітай карціны Пабла Пікасо "Герніка", раім прачытаць аб гісторыі яе стварэння. Мы запісвалі альбом на працягу другой паловы 2020 і 2021 гадоў. Шмат з нашых перажыванняў адлюстравана ў гэтым альбоме. На наш погляд, тэматыка гэтай карціны сугучная настрою альбому і ўсяму мінуламу году ў Беларусі. 🔥ПРЭМ'ЕРА🔥
Дарагія сябры, мы радыя прадставіць вам наш другі поўнафарматны альбом "Б'ецца сэрца" - 2 старонкі, 18 песен, 100 хвілін музыкі ў стылі ХараЧакры!
🎧Праслухаць альбом можна на любой зручнай платформе па адной спасылцы тут:👇🏻
https://band.link/0otDV
Гэтая праца свайго роду справаздача сталасці нашага гурту, а таксама адлюстраванне нашага творчага и жыццёвых шляхоў, пройдзеных ў другой палове 2020 і 2021 гадоў.
Нам думаецца, што гэты альбом выражае жывую сутнасць гурта ХараЧакра.
Ён шмат у чым прысвечаны цяперашнему становішчу ў нашай краіне і трансфармацыям, якія адбываюцца ў нашым грамадстве. Цэнтральная песня і назва альбома - "Б'ецца сэрца". Нягледзячы на ўсе складанасці і выклікі, Душа народа жывая, а Сэрца народа гучна б'ецца. І нашыя сэрцы таксама б'юцца ва ўнісон з сэрцамі лепшых сыноў нашага народа.
Пры ўсім гэтым наш альбом дастаткова збалансаваны па настроі і стылістыцы, у ім спалучаюцца тэмы духоўных пошыкаў і сучаснай праблематыкі.
📍Альбом "Б'ецца сэрца" складаецца з дзвюх частак. Вы сможаце пачуць:
✅Новую (другую) інструментальную п'есу
✅Філасофскі рэп з музыкай у стылістыцы Майлса Дэвіса і алюзіяй на французскую электроніку Жан-Мішэль Жара
✅Выхад за межы звыклых для нас жанраў у такіх песнях як "Море" і "Поезд Минск-Одесса"
✅Песні, якія прысвечаны простым жыццёвым радасцям, але ў якіх ёсць свае сакрэты і глыбокія сэнсы
Дарагія сябры і слухачы! Цяжка перадаць музыку словамі, і таму жадаем вам прыемнага праслухоўвання!
Няхай нашыя мелодыі і словы прыўнясуць у ваша жыццё больш аптымізму, цвёрдасці, стойкасці і яснасці.
Няхай ваша жыццёвая энергія дазваляе вам глядзець праўдзе ў вочы, рухацца, развівацца і свядома развітвацца з ілюзіямі, якія датычацца як асабістай, так і сацыяльнай часткі жыцця.
Жадаем вам у любых сітуацыях заставацца людзьмі!
P.S.
Пры стварэнні вокладкі альбома, з дазволу аўтара, мы выкарыстоўвалі карціну “Guernika” аўтарства нідэрландскага мастака Steven Mei. Гэтая карціна з'яўляецца рэплікай знакамітай карціны Пабла Пікасо "Герніка", раім прачытаць аб гісторыі яе стварэння. Мы запісвалі альбом на працягу другой паловы 2020 і 2021 гадоў. Шмат з нашых перажыванняў адлюстравана ў гэтым альбоме. На наш погляд, тэматыка гэтай карціны сугучная настрою альбому і ўсяму мінуламу году ў Беларусі.
https://vk.com/music/playlist/-159739541_7
#харачакра #б'еццасэрца