🔥ПРЭМ'ЕРА🔥 Гэты вечар добры 🎧 Паслухаць песню на любой зручнай платформе вы можаце тут👇 https://band.link/h3Jh5 Развага аб дараванні і шляхах да свабоды. Таксама аб межах свабоды і неабумоўленасці ў розных умовах. Аб тым, што духоўны рост пачынаецца з даравання і прыняцця сябе. Светлы сум падчас пошукаў самапрызначэння. Гэтая песня чакала студыйнай запісі амаль 15 гадоў. Але актуяльнасць словаў не паменьшылася. Што цікава, апасля 2020 словы песні былі дапісаныя. Аўтар дадаў слова "Не" - пры ўважлівым праслухоўванні вы яго знойдзеце. Перад сустрэчай новага году жадаем усім Вам такога вось добрага вечару, падчас якога хочацца дараваць і прыняць сябе. Хавайся, не хавайся, Але не ўбяжыш Ад гэтага пытання, Ты ж чалавек, не мыш! Навошта гэта створана, Навошта ты жывеш? Кахаеш, сорыш, мроіш, Глядзіш - ужо ёсць плеш. Да ты не бойся, сябра, Усе мы, як адзін, Ад гэтага пытання Пакутуем, бяжым. І ёсць ужо адказы, У гэтай барацьбе. І першая задача - Палюбіць сябе. Наступная задача - Дараваць сабе.